1 кастрычніка старшыня КНР Сі Цзіньпін сказаў, што мінулае Кітая ўжо ўпісана ў кнігу гісторыі чалавецтва. Сённяшні дзень нашай краіны ствараецца рукамі шматмільённага кітайскага народа. Кітай чакае яшчэ больш цудоўная будучыня.
Выступаючы на ўрачыстасцях, прысвечаных 70-годдзю Кітайскай Народнай Рэспублікі на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне, старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што ўся Камуністычная Партыя, уся Армія і прадстаўнікі ўсіх народнасцяў павінны дзейнічаць яшчэ больш з'яднана, найлепшым чынам умацоўваць і развіваць нашу народную рэспубліку, прыкладаючы ўсе сілы для дасягнення мэтаў да «Двух стогадовых юбілеяў» і кітайскай мары вялікага адраджэння кітайскай нацыі!