2 і 3 лістапада старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку ў Шанхай, які з'яўляецца важным эканамічным цэнтрам Кітая. Падчас наведвання экалагічна чыстай зоны Янпу Біньцзян, якая была ператворана з прамысловага раёна, Сі Цзіньпін заявіў, што ў гарадскім будаўніцтве павінна ажыццяўляцца канцэпцыя развіцця, арыентаваная на народ. «Людзі адчуваюць радасць, "іржавы пояс", які быў сведкам шматгадовага прамысловага развіцця Шанхая, сёння стаў "зялёным поясам" сучаснага развіцця на карысць людзей».
Ён заклікаў да намаганняў па рацыянальным уладкаванні памяшканняў для вытворчых, бытавых і экалагічных мэтаў і пашырэння грамадскіх прастораў для таго, каб забяспечыць людзей месцамі для адпачынку, заняткаў спортам і забаў. «Гарады будуюцца людзьмі і прызначаны для людзей. Мы павінны дазволіць гэтаму гораду стаць найбольш камфортным для жыцця і працы насельніцтва».
Падчас наведвання жылога мікрараёна, дзе жывуць замежнікі, Сі Цзіньпін пагутарыў як з кітайскімі, так і замежнымі жыхарамі, і падрабязна распытаў іх пра жыццё. Сі Цзіньпін таксама заслухаў справаздачу аб рабоце гаркама Шанхая і яго адміністрацыі. Лідар краіны даў станоўчую ацэнку намаганням уладаў рэгіёна ў розных галінах і запатрабаваў ад гаркама Шанхая і яго адміністрацыі непахісна ператвараць у жыццё дух 4-га пленарнага пасяджэння ЦК КПК 19-га склікання і нарошчваць намаганні да павышэння патэнцыялу і ўзроўню кіравання сучаснымі мегаполісамі. - Р -