Захаванне і ўдасканаленне сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай і стымуляванне мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання -- асноўнае патрабаванне па прасоўванні палітыкі рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху, заявіў Сі Цзіньпін. З такім выказваннем ён выступіў, даючы тлумачэнні адносна Пастановы ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб захаванні і ўдасканаленні сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай, стымуляванні мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання на 4-м пленуме ЦК КПК 19-га склікання, які праходзіў з 28 па 31 кастрычніка ў Пекіне.
На 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання былі вылучаны 336 важных мер па рэфармаванні. З таго моманту за пяць з лішнім гадоў у ключавых галінах былі дасягнуты значныя вынікі, а таксама сфармаваны фундаментальныя інстытуцыйныя сістэмы, паказаў Сі Цзіньпін.
Гаворачы аб правядзенні палітыкі рэформаў і адкрытасці ў новую эпоху, ён адзначыў, што неабходна адвесці больш важнае месца будаўніцтву сістэмы і развіццю патэнцыялу дзяржаўнага кіравання, а таксама працягваць паглыбленне інстытуцыйных рэформаў ва ўсіх сферах. - Р -