У Індыі агульная колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 дасягнула 5865
  2020-04-10 15:37:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 17: 00 чацвярга па мясцовым часе ў Індыі зарэгістраваны 591 новы выпадак захворвання COVID-19. Пра гэта сведчаць апошнія даныя Міністэрства аховы здароўя краіны.

Паводле падлікаў ведамства, агульная колькасць выпадкаў заражэння ў Індыі дасягнула 5865. Ачунялі 478 пацыентаў, 169 памерлі.

У цяперашні час у Індыі назіраецца паступовае разрастанне эпідэміі. У пачатку ўспышкі большасць пацверджаных выпадкаў былі завознымі. Пасля ўвядзення локдаўна вяртанне працоўных-мігрантаў у родныя мясціны і рэлігійныя мерапрыемствы павысілі рызыку распаўсюджвання эпідэміі. Акрамя таго, патэнцыяльнымі раёнамі ўспышкі інфекцыі сталі трушчобы ў Нью-Дэлі, Мумбаі і іншых гарадах.

24 сакавіка прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі ўвёў у краіне агульнанацыянальны локдаўн на 21 дзень. З-за даволі высокіх тэмпаў распаўсюджвання каронавіруса ў некаторых раёнах локдаун быў падоўжаны да 30 красавіка, узмоцненыя абмежавальныя меры.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040