Прэзідэнты РФ, ЗША і кароль Саудаўскай Аравіі пацвердзілі настрой на каардынацыю па рынку нафты
  2020-04-10 15:42:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кароль Саудаўскай Аравіі Сальман Бэн Абдэль Азіз Аль Сауд абмеркавалі становішча спраў на рынку нафты, кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі настрой на каардынацыю, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Расіі.

"Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і каралём Саудаўскай Аравіі Сальманам бен Абдэль Азіз Аль Саудам. Абмяркоўвалася становішча спраў на рынках нафты, у тым ліку з улікам перамоваў у рамках пазачарговага міністэрскага пасяджэння ў фармаце АПЕК+ і маючай адбыцца відэаканферэнцыі міністраў энергетыкі "Групы дваццаці", -- гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што кіраўнікі дзяржаў настроены на каардынацыю дзеянняў па стабілізацыі рынку нафты і мінімізацыі негатыўнага ўплыву ваганняў цэн.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040