Уся наяўная інфармацыя сведчыць пра тое, што каронавірус новага тыпу мае жывёльнае паходжанне і не з'яўляецца вынікам маніпуляцый, а таксама не быў штучна створаны ў лабараторыях або дзе б там ні было яшчэ. Пра гэта ў Жэневе заявіла афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / Фадэла Чаіб.
"Па ўсёй верагоднасці, экалагічным рэзервуарам для віруса служаць кажаны, аднак тое, якім чынам вірус трапіў ад іх да людзей, яшчэ трэба будзе даведацца і высветліць", - распавяла журналістам афіцыйны прадстаўнік СААЗ на віртуальным брыфінгу для прэсы.
"Цалкам дакладна існуе нейкі пасрэднік - іншая жывёла, якая перадае хваробу ад кажаноў людзям", - дадала Ф. Чаіб.
Акрамя таго, яна падкрэсліла, што СААЗ змагаецца адразу з двума пандэміямі. "Мы маем справу з пандэміяй, выкліканай вірусам, але нам таксама даводзіцца змагацца і з так званай "інфадэміяй". Калі з'яўляецца новы вірус, як гэта адбываецца цяпер, чакана ўзнікаюць і распаўсюджваюцца самыя розныя ілжывыя тэорыі адносна яго паходжання". --0--