СААЗ: COVID-19 не мае прыкмет штучнага паходжання
  2020-04-24 17:32:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Усе наяўныя на сённяшні дзень даныя сведчаць аб тым, што каронавірус новага тыпу, які выклікаў пандэмію, мае натуральнае жывёльнае паходжанне, яго не стварылі і не праводзілі з ім маніпуляцыі ў лабараторыях, гаворыцца ў штодзённай справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя /СААЗ/ у чацвер.

"Многія даследчыкі змаглі вывучыць геномныя асаблівасці SARS-CoV-2 і выявілі, што доказы не пацвярджаюць, што ён быў створаны ў лабараторыі", -- сказала СААЗ, падкрэсліўшы, што калі б гэта быў штучна створаны вірус, яго геномная паслядоўнасць уяўляла б сумесь вядомых элементаў, але " гэта не так."

Новы каронавірус, таксама вядомы як SARS-CoV-2, быў выяўлены ў пачатку студзеня, і вынікі секвеніравання яго геному былі публічна апублікаваныя 11-12 студзеня, адзначыла СААЗ.

Паводле даных арганізацыі, поўная генетычная паслядоўнасць новага каронавіруса з ранніх выпадкаў захворвання чалавека і паслядоўнасці многіх іншых вірусаў, выдзеленых з выпадкаў захворвання чалавека ў Кітаі і ва ўсім свеце, паказалі, што новы каронавірус мае жывёльнае паходжанне і назіраецца ў папуляцыях кажаноў.

Хоць прамежкавы носьбіт віруса не быў ідэнтыфікаваны, па словах СААЗ, усе наяўныя даныя паказваюць на тое, што новы каронавірус мае заанозную крыніцу.

Каб лепш зразумець крыніцу ўспышкі захворвання ў Кітаі, у цяперашні час праводзіцца або плануецца правесці шэраг расследаванняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040