Кітайская новая ракета-носьбіт "Чанчжэн-5Б" у аўторак здзейсніла свой першы палёт, падчас якога адправіла ў космас пробную версію кітайскага пілатуемага касмічнага карабля новага пакалення і грузавую капсулу для выпрабаванняў.
Ракета паднялася з касмадрома «Вэньчан» у правінцыі Хайнань у 18:00 па пекінскім часе, паведаміла Канцылярыя праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая /CMSA/. Прыкладна праз 488 секунд эксперыментальны пілатуемы касмічны карабель без экіпажа разам з выпрабавальнай версіяй грузавой капсулы аддзяліўся ад ракеты і выйшаў на зададзеную арбіту.
Паспяховы палёт "Чанчжэн-5Б" адзначыў пачатак трэцяга кроку ў рамках праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая -- будаўніцтва касмічнай станцыі, заявіла CMSA.
"Чанчжэн-5Б", распрацаваная для кітайскай праграмы пілатуемай касманаўтыкі, будзе ў асноўным прымяняцца для запуску модуляў касмічнай станцыі.