Эксперты трох краін: Кітай выйграў час для глабальнага супрацьстаяння каронавірусу
  2020-05-08 16:09:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 траўня аўтарытэтны навуковы часопіс Nature апублікаваў справаздачу даследаванняў экспертаў Вялікабрытаніі, Кітая і Злучаных Штатаў, у якой гаворыцца, што тры неінвазіўных меры Кітая падчас супрацьстаяння каронавіруснай інфекцыі не толькі дапамаглі стрымаць распаўсюджванне віруса ўнутры краіны, але і выйграць час для правядзення проціэпідэмічнай падрыхтоўкі ў іншых краінах.

У справаздачы адзначаецца, што ранняя дыягностыка і ізаляцыя, скарачэнне кантактаў паміж людзьмі і забарона на міжгароднія паездкі - гэта комплекс мер, якія дазволілі прадухіліць рост інфікавання. У адсутнасці гэтых мер, колькасць выпадкаў заражэння ў Кітаі была б у 67 разоў больш.

У справаздачы таксама падкрэслены цяжкасці ў падборы прэпарата, які падыходзіць для лячэння невядомай інфекцыйнай хваробы, таму неінвазіўныя меры здабылі вельмі важнае значэнне.

На думку экспертаў, комплекс мер, выпрацаваны Кітаем для стрымлівання віруса, спыніў рост колькасці захворванняў у краіне, што, у сваю чаргу, замарудзіла распаўсюджванне каронавіруса ў глабальным маштабе і прадаставіла ўсяму астатняму свету час на падрыхтоўку для супрацьстаяння вірусу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040