Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, у суботу былы прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў рэакцыю дзеючага кіраўніка Белага дома Дональда Трампа на распаўсюджанне COVID-19 «хаатычным бедствам».
У пятніцу Барак Абама на відэаканферэнцыі з удзелам трох тысяч былых чыноўнікаў яго ўрада адзначыў, што адной з прычын бяссілля ЗША ў барацьбе з эпідэміяй з'яўляюцца квітнеючыя ў жыцці амерыканцаў эгаізм, фракцыйнайсць, раз'яднанасць і стаўленне да іншых, як да ворагаў. Калі дзейнасць урада прытрымліваецца менталітэту «пошуку выгод для сябе» і «да чорта ўсіх астатніх», гэта з'яўляецца «хаатычным бедствам», адзначыў ён.
Барак Абама заклікаў сваіх прыхільнікаў падтрымаць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, былога віцэ-прэзідэнта Джозэфа Байдэна на выбарах прэзідэнта ЗША ў бягучым годзе.
Паводле апошніх даных Універсітэта Хопкінса, у ЗША агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 перавысіла 1,3 млн, эпідэмія забрала жыцці ўжо больш за 78 тыс. чалавек. - Р -