Кітай вызваляе кінематаграфічныя кампаніі ад выплаты ПДВ і іншых збораў у мэтах пераадолення імі наступстваў эпідэміі COVID-19
  2020-05-15 15:50:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства фінансаў і Галоўнае дзяржаўнае падатковае ўпраўленне КНР у чацвер абвясцілі аб рашэнні часова вызваліць частку прадпрыемстваў сферы кінематаграфіі ад выплаты ПДВ і некаторых іншых відаў грашовых збораў для падтрымкі галіны ў пераадоленні негатыўных наступстваў эпідэміі COVID-19. Пастаўшчыкі паслуг па арганізацыі і правядзенні кінапаказу будуць вызвалены ад выплаты ПДВ на працягу ўсяго 2020 года, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным вышэйазначанымі двума ведамствамі. Гэтыя два ведамствы таксама вырашылі прыпыніць збор грашовага ўзносу на развіццё культурных мерапрыемстваў на працягу года. Пры гэтым, для прадпрыемстваў кінаіндустрыі максімальны тэрмін пераносу страт, якія ўзніклі ў бягучым годзе, быў падоўжаны з пяці да васьмі гадоў.

Як гаворыцца ў іншай заяве, выпушчанай Міністэрствам фінансаў і Дзяржупраўленнем кінематаграфіі Кітая, у найбольш пацярпелай ад эпідэміі COVID-19 кітайскай правінцыі Хубэй на працягу 2020 года не будуць спаганяцца мэтавыя сродкі, накіраваныя на развіццё індустрыі кінематаграфіі краіны. У іншых рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню Кітая падобныя меры будуць дзейнічаць з 1 студзеня па 31 жніўня бягучага года.

У выпадку з прадпрыемствамі, якія ўжо заплацілі ПДВ і адпаведныя зборы, але маюць права карыстацца льготнай палітыкай, выплачаныя грошы могуць быць вылічаны з плацяжоў за наступныя месяцы або вернуты, гаворыцца ў дакументах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040