Актыўная фіскальная палітыка Кітая будзе яшчэ больш пазітыўнай -- міністр фінансаў
  2020-05-15 15:53:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Актыўная фіскальная палітыка Кітая будзе яшчэ больш пазітыўнай, каб змякчыць уплыў эпідэміі COVID-19 на намаганні па дасягненні асноўных мэт развіцця, вызначаных на бягучы год, заявіў міністр фінансаў КНР Лю Кунь. Міністр у сваім артыкуле, апублікаваным у газеце "Жэньмінь Жыбаа", напісаў, што Кітай імкнецца да паляпшэння якасці і павышэння эфектыўнасці сваёй фіскальнай палітыкі і ўзмацнення антыцыклічнага рэгулявання, каб засцерагчы эканоміку ад эпідэміі і ў далейшым супрацьстаяць пазыковым рызыкам.

Лю Кунь пацвердзіў неабходнасць прытрымлівацца мер, якія ўключаюць павелічэнне каэфіцыента дэфіцыту дзяржбюджэту, зніжэнне падаткаў і збораў і пашырэнне дзяржаўных інвестыцый. Паводле яго слоў, прыярытэт павінен быць аддадзены забеспячэнню занятасці, у той час як падтрымка сярэдніх, малых і мікрапрадпрыемстваў і пацярпелых ад эпідэміі сектараў з'яўляецца ключом да падтрымання стабільнасці эканомікі. Кітаю трэба падтрымліваць інавацыйнае развіццё і мадэрнізацыю прамысловасці, стабілізаваць знешні гандаль і замежныя інвестыцыі, прасоўваць высакаякасны рост вытворчасці і забяспечыць стабільнасць ланцужкоў паставак. У аспекце па ўздыме вёскі неабходна гарантаваць харчовую бяспеку і пастаўкі свініны, падкрэсліў ён.

Фінансавая палітыка таксама будзе выкарыстоўвацца больш актыўна, каб дапамагчы маламаёмасным людзям пазбавіцца ад галечы ў бягучым годзе і забяспечыць фінансавую падтрымку тым, хто жыве ў нястачы, напісаў міністр у артыкуле. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040