У красавіку 2020 года прыток прамых замежных інвестыцый у Кітай вырас на 11,8%
  2020-05-15 15:56:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У красавіку 2020 года прамыя замежныя інвестыцыі ў Кітай выраслі на 11,8% у гадавым вылічэнні -- да 70,36 млрд юаняў, паведаміла ў чацвер Міністэрства камерцыі КНР.

У краіне распрацаваны шэраг палітычных мер, накіраваных на тое, каб лепшым чынам падтрымаць і абараніць замежных інвестараў. Гэтыя меры спрыялі росту прамых замежных інвестыцый, прычым, гэта павелічэнне таксама звязана з досыць нізкай базай для параўнання, паведамілі ў міністэрстве. У міністэрстве таксама ўказалі на ціск, які аказваецца на стабілізацыю сітуацыі з прыцягненнем замежных інвестыцый, паколькі глабальная эпідэмічная сітуацыя застаецца сур'ёзнай.

У перыяд са студзеня па красавік бягучага года аб'ём прамых замежных інвестыцый у Кітай склаў 286,55 млрд юаняў, скараціўшыся на 6,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За названы адрэзак часу прыток інвестыцый у высакатэхналагічныя галіны вырас на 2,7%, пры гэтым у сферах інфармацыйных паслуг і паслуг электроннай камерцыі паказчыкі павялічыліся на 46,9 і 73,8 працэнта адпаведна.

Інвестыцыі з краін АСЕАН і краін уздоўж "Пояса і шляху" выраслі на 13 і 7,9 працэнта адпаведна.

Міністэрства камерцыі краіны паабяцала працягваць аптымізаваць дзелавое асяроддзе з мэтай умацавання ўпэўненасці замежных інвестараў у доўгатэрміновым развіцці свайго бізнесу ў Кітаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040