Кітайскія медэксперты прыбылі ў Алжыр для дапамогі ў барацьбе з COVID-19
  2020-05-15 15:58:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія медэксперты прыбылі ў сталіцу Алжыра, каб аказаць дапамогу краіне ў барацьбе з COVID-19. У ходзе 15-дзённага знаходжання ў Алжыры кітайскія эксперты абмяняюцца вопытам лячэння COVID-19 з алжырскімі калегамі.

Пасол КНР у Алжыры Лі Ляньхэ адзначыў, што ў склад групы ўвайшлі 20 медэкспертаў, якія спецыялізуюцца на рэспіраторных захворваннях, інтэнсіўнай тэрапіі, інфекцыйных хваробах, доглядзе за пацыентамі, будаўніцтве і кіраванні лячэбнымі ўстановамі, традыцыйнай кітайскай медыцыне. Лі Ляньхэ падкрэсліў, што місія кітайскіх медыкаў сведчыць аб асаблівых адносінах паміж дзвюма краінамі.

Гендырэктар дэпартамента аховы здароўя Міністэрства аховы здароўя Алжыра Махамед Эль-Хадж заявіў, што "Кітай і Алжыр па-рознаму змагаюцца з COVID-19, і мы будзем вучыцца на іх вопыце, а яны -- на нашым". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040