Гандлёвае супрацоўніцтва з краінамі "Пояса і шляху" мае вялікі патэнцыял - Мінкамерцыі КНР
  2020-05-15 16:10:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гандлёвае супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі, размешчанымі ўздоўж "Пояса і шляху" мае вялікі патэнцыял. Пра гэта сёння заявілі ў Міністэрстве камерцыі КНР.

Як адзначыў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі Гаа Фэн, нягледзячы на тое, што пандэмія COVID-19 ускладніла гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі «Пояса і шляху", існуе трывалая аснова і вялікі патэнцыял для далейшага развіцця гэтага супрацоўніцтва.

За першыя чатыры месяцы гэтага года тавараабарот Кітая з краінамі "Пояса і шляху" вырас на 0,9% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года і дасягнуў 2,76 трлн юаняў/каля 388,73 млрд долараў ЗША/. На долю гэтай групы краін прыйшлося 30,4% ад усяго знешнегандлёвага абароту Кітая.

Гэты рост быў адзначаны на фоне падзення знешнегандлёвага абароту Кітая на 4,9%, адзначанага за гэты ж перыяд.

Па словах Гаа Фэна, Кітай працягне нарошчваць супрацоўніцтва з краінамі "Пояса і шляху" з тым, каб разам змагацца з эпідэміяй і ўмацоўваць бягучыя станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. --0—

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040