Міністры гандлю і інвестыцый G20 дамовіліся змякчаць уздзеянне COVID-19
  2020-05-15 16:16:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністры гандлю і інвестыцый "Групы дваццаці" / G20 / дамовіліся весці супрацоўніцтва, каб змякчыць уздзеянне пандэміі COVID-19 на гандаль і інвестыцыі.

У заяве, апублікаванай па выніках праведзенай другой пазачарговай віртуальнай сустрэчы міністраў гандлю і інвестыцый, удзельнікі ўхвалілі "План дзеянняў G20 па падтрымцы сусветнага гандлю і інвестыцый у адказ на пандэмію COVID-19", падрыхтаваны рабочай групай па гандлі і інвестыцыях.

Кароткатэрміновыя меры накіраваны на змякчэнне наступстваў COVID-19, у той час як доўгатэрміновыя меры закліканы падтрымаць неабходную рэформу СГА і шматбаковай гандлёвай сістэмы, адзначаецца ў заяве.

Міністры таксама падкрэслілі прыхільнасць ідэі стварэння трывалага падмурка для аднаўлення сусветнай эканомікі, заснаванага на моцным, устойлівым, збалансаваным і інклюзіўным росце.

Удзельнікі таксама павіталі намаганні міжнародных арганізацый па правядзенні паглыбленага аналізу ўздзеяння COVID-19 на сусветны гандаль, інвестыцыі і глабальныя ланцужкі паставак. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040