МЗС Беларусі захоўвае аптымізм у дачыненні да выканання экспартных паказчыкаў у 2020 годзе
  2020-05-15 16:17:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС Беларусі захоўвае аптымізм у дачыненні да выканання экспартных паказчыкаў у 2020 годзе, хоць сітуацыя, якая склалася з-за пандэміі, уносіць карэктывы ў знешні гандаль. Пра гэта ў чацвер заявіў першы намеснік міністра замежных спраў дзяржавы Андрэй Еўдачэнка.

Ён падкрэсліў, што"пакуль каронавірус ніяк не адбіваецца на экспартнай праграме". "Спадзяемся, што зможам забяспечыць выкананне паказчыкаў, якія спрагназаваў на гэты год урад", - дадаў намеснік міністра.

Сітуацыю з экспартам А. Еўдачэнка ахарактарызаваў як "вельмі неаднастайную". "Не толькі па асобных групах тавараў, але і нават у адной групе розныя тавары экспартуюцца на знешнія рынкі па-рознаму, -- растлумачыў ён. -- Больш за ўсё маем прыбаўку па сельскагаспадарчай прадукцыі і харчаванні. Тут маем у экспарце за першы квартал плюс 120 млн долараў. Асноўны прырост дала малочная прадукцыя, мясныя вырабы. Нядрэнна ідзем у экспарце па машынах, абсталяванні, транспартных сродках. Прырост-55 млн долараў". --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040