"Час" Двух сесій "Сі Цзіньпіна": чалавечы капітал-галоўная магчымасць для далейшага развіцця
  2020-05-18 16:05:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар КНР надаваў і надае вялікае значэнне працы па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, заклікаючы фарміраваць сістэму чалавечага капіталу.

Яшчэ працуючы ў павеце Чжэндзін правінцыі Хэбэй, Сі Цзіньпін высунуў і рэалізаваў «План падрыхтоўкі спецыялістаў». Дадзены план складаўся з двух частак. У першай частцы паказваецца павышэнне агульнакультурнага ўзроўню кадравых работнікаў павета. Былі рэалізаваны дадатковыя заняткі, у якіх прынялі ўдзел 2106 чалавек, у выніку чаго ў павеце значна павысіўся ўзровень культурнай пісьменнасці кадраў. Другая частка працы заключаецца ў прафесійнай падрыхтоўцы і павышэнні ўзроўню тэхнічнай пісьменнасці мясцовых жыхароў. Былі праведзены курсы па такіх напрамках, як сельгастэхніка, бухгалтарскі ўлік, агратэхнічныя тэхналогіі і інш. Курсы прайшлі ўсяго больш за 6600 чалавек. План прадугледжвае больш актыўнае садзейнічанне прафесійнай адукацыі. На базе 36 навучальных устаноў у павеце падрыхтавана значная колькасць кваліфікаваных работнікаў розных спецыяльнасцяў: радыётэхніка, гадзіннікавае майстэрства, кройка і шыццё, будаўнічая тэхніка, драўняная прамысловасць, выяўленчае мастацтва і інш.

Імкненне Сі Цзіньпіна да фарміравання і развіцця чалавечага капіталу - яго пастаянная ініцыятыва. Пасля ўступлення на пасаду старшыні дзяржавы ён стаў надаваць увагу працы па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў яшчэ большую ўвагу.

5 сакавіка 2015 года Сі Цзіньпін, удзельнічаючы ў панэльнай дыскусіі дэлегацыі горада Шанхай у рамках 3-й сесіі УСНП 12-га склікання падкрэсліў, што чалавечы капітал – гэта падмурак развіцця інавацыі. Стымуляванне развіцця за кошт інавацый -- на самай справе праходзіць на базе магчымасцяў кваліфікаваных кадраў. У каго ёсць высокакваліфікаваныя спецыялісты, арыентаваныя на інавацыі, у таго будзе і перавага і пануючае права ў навукова-тэхнічных інавацыях.

13 сакавіка 2016 года, выступаючы на пленарным пасяджэнні дэлегацыі Народна вызваленчай арміі Кітая (НВАК) у рамках 4-й сесіі УСНП 12-га склікання Сі Цзіньпін адзначыў, што тэхналагічныя інавацыі з'яўляюцца ключавым фактарам удасканалення арміі краіны і нацыянальнай абароны. Больш хуткае прыцягненне яшчэ большай колькасці высокакваліфікаваных кадраў з'яўляецца першачарговым прыярытэтам прасоўвання рэформы і інавацыі ў нашай арміі.

7 сакавіка 2018 года Сі Цзіньпін прыняў удзел у групавой дыскусіі разам з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Гуандун у рамках 1-й сесіі УСНП 13-га склікання. Выслухаўшы выступленне аднаго з дэпутатаў, што вярнуўся на радзіму з-за мяжы з мэтай вядзення бізнесу, Сі Цзіньпін кажа: "Вельмі рады бачыць, што вы вярнуліся, і ваш бізнес тут паспяховы. Сёння пры спрыяльным збегу абставінаў Кітай становіцца больш прывабным". Ён падкрэсліў, што развіццё -- гэта першарадная задача, чалавечы капітал з'яўляецца асноўным рэсурсам, а інавацыі – гэта галоўная рухаючая сіла. Магутнасць краіны патрабуе інавацый, а інавацыі залежаць ад высокакваліфікаваных спецыялістаў. Кадравая палітыка і інавацыйныя механізмы - гэта важныя напрамкі працягу далейшага рэфармавання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040