Кітай атрымае перамогу ў бітве з беднасцю, нягледзячы на эпідэмію
  2020-05-19 16:04:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай цалкам здольны дасягнуць вызначанай на гэты год мэты выкаранення беднасці, нягледзячы на негатыўны эфект эпідэміі COVID-19. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік канцылярыі Кіруючай групы Дзяржсавета КНР па аказанні дапамогі ў развіцці бедных раёнаў Лю Юнфу. Паводле яго слоў, хоць эпідэмія стварыла новыя выклікі, Кітай, дзякуючы калектыўным намаганням, дамогся прагрэсу ў бітве з беднасцю.

На канец красавіка вярнуліся да вытворчай дзейнасці каля 97% вядучых прадпрыемстваў і майстэрняў, якія дапамагаюць змагацца з беднасцю, аднавілася рэалізацыя 82% праектаў дапамогі бедным раёнам.

Лю Юнфу паказаў, што Кітай узмацніў меры падтрымкі, каб дапамагчы працоўным мігрантам уладкавацца на працу дома, дзе яны затрымаліся з-за эпідэміі COVID-19, і не дапусціць іх паўторнага збяднення.

Задачы выкаранення беднасці блізкія да выканання: колькасць маламаёмных скарацілася з 98,99 млн на канец 2012 года да 5,51 млн на канец 2019 года, а колькасць бедных паветаў у 2020 годзе зменшылася да 52.

Лю Юнфу заявіў, што Кітай паскорыць вывядзенне з-за рысы беднасці гэтых 52 паветаў і 1113 вёсак, канцэнтруючыся на задавальненні патрэбаў маламаёмаснага насельніцтва ў абавязковай адукацыі, базавай медыцыне, бяспечным жыллё і пітной вадзе. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040