«Правакацыя ў выглядзе пазову да Кітая пазбаўлена любых фактычных і юрыдычных падстаў і прэцэдэнтаў у міжнароднай практыцы. Няма ні дазволу на выраб, ні сертыфіката якасці, ні назвы вытворцы, ні месца вырабу», -- заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І 24 траўня на прэс-канферэнцыі ў рамках 3-й сесіі УСНП 13-га склікання. Гэта самае жорсткае рэагаванне кітайскага боку на палітычны фарс, справакаваны на Захадзе, што дазволіць міжнароднай супольнасці і ў далейшым усведамляць, як пануе на Захадзе юрыдычная непісьменнасць і хуліганства. Гэтыя дзеянні заходніх палітыкаў уяўляюць сабой не што іншае, як спробы перакласці на іншых адказнасць за няўдалую супрацьэпідэмічныя працу.
У цяперашні час медыцынскія і навуковыя колы ў свеце пакуль не знайшлі адзінства меркаванняў аб паходжанні новага каранавіруса. За пандэмію павінны адказваць менавіта ЗША, бо амерыканскія палітыкі зусім не ў курсе сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса ў краіне, а некаторыя з іх нават прахоўваюць даныя пра смяротныя выпадкі. У выніку няўдалых супрацьэпідэмічных дзеянняў ЗША апынуліся галоўным экспарцёрам пандэміі для шэрагу краін свету, ставячы пад пагрозу глабальную бяспеку аховы здароўя. Пазоў да Кітая чарговы раз выявіў нахабную ідэалогію дамінавання і двайных стандартаў некаторых амерыканскіх палітыкаў.
Сённяшні Кітай -- ужо не тая краіна, якая існавала сто гадоў таму назад, сённяшні свет таксама іншы. Правільна адзначыў Ван І: усе спробы парушыць суверэнітэт і годнасць Кітая, адабраць плады, атрыманыя кітайскім народам стараннай працай -- сон сярод белага дня, які абавязкова накліча ганьбу на іх галовы. - Р -