Кітай апублікаваў Сінюю кнігу "вялікіх даных" аб лічбавым развіцці, паведаміла ў сераду газета Beijing Daily. Сіняя кніга, або "Даклад аб інавацыйным развіцці вялікіх даных Кітая нумар 4", прысвечана лічбавым інавацыям, эканоміцы, кіраванню, паслугам і бяспецы. У ёй адлюстравана глабальная сістэма індэксаў лічбавай канкурэнтаздольнасці і праведзена ацэнка лічбавага развіцця гарадоў па ўсім свеце.
(Фота:Chinanews.com)
У Сіняй кнізе прааналізаваны 15 гарадоў: Нью-Ёрк, Лондан, Пекін, Сінгапур, Шанхай, Сіднэй, Парыж, Дубай, Токіа, Чыкага, Масква, Таронта, Мехіка, Сеул і Кейптаўн.
Пекін і Шанхай занялі пятае і восьмае месцы па лічбавай канкурэнтаздольнасці, а таксама лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу канкурэнтаздольнасці лічбавай эканомікі. - Р -