Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак заклікаў зрабіць захады па стварэнні строгага механізму кантролю для забеспячэння таго, каб новыя фінансавыя сродкі былі непасрэдна накіраваны ва ўрады рэгіёнаў гарадскога і павятовага ўзроўню і наўпрост прынеслі карысць прадпрыемствам і насельніцтву.
Кітай павялічыць аб'ём свайго бюджэтнага дэфіцыту на 1 трлн юаняў у бягучым годзе і выпусціць дзяржаблігацыі на суму за 1 трлн юаняў для фінансавання барацьбы з эпідэміяй COVID-19 у рамках намаганняў па аказанні дапамогі прадпрыемствам і стымуляванні жыццяздольнасці рынку, заявіў Лі Кэцян ў Ціндаа на сімпозіуме, які адбыўся ў фармаце відэаканферэнцыі.
Адзначыўшы, што сродкі павінны ў першую чаргу выкарыстоўвацца для забеспячэння занятасці, задавальнення асноўных жыццёвых патрэбаў і абароны суб'ектаў рынку, ён падкрэсліў неабходнасць стварэння адмысловага механізму трансфертных плацяжоў для таго, каб сродкі былі непасрэдна перададзены ўрадам нізавога ўзроўню.