МЗС КНР: Кітай накіраваў 148 медыкаў у 11 краін Афрыкі для аказання дапамогі ў супрацьэпідэмічнай працы
  2020-06-03 16:58:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні адпаведных бакоў урад Кітая накіраваў у 11 афрыканскіх краін 148 лекараў і медэкспертаў для аказання дапамогі ў барацьбе з эпідэміяй каронавіруса. Пра гэта 2 чэрвеня ў Пекіне заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, кітайскія эксперты абмяняліся з афрыканскімі калегамі думкамі па мерах процідзеяння каронавірусу і падзяліліся вопытам у гэтай сферы, а таксама наведалі мясцовыя бальніцы і лабараторыі. Іх працу высока ацанілі мясцовыя ўлады і жыхары.

Чжаа Ліцзянь нагадаў, што на саміце форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва (FОCAC) у Пекіне ў верасні 2018 года быў распрацаваны план па будаўніцтве ў Эфіопіі Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC). У цяперашні час Кітай прыступае да яго рэалізацыі для аказання дапамогі Афрыцы ва ўмацаванні нацыянальнай сістэмы эпіднагляду за хваробамі і іх прафілактыкі і кантролю. "Мы будзем працягваць умацоўваць супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі ў развіцці сферы аховы здароўя з улікам канкрэтнай эпідэмічнай сітуацыі ў Афрыцы і жадання зацікаўленых краін", - рэзюмаваў Чжаа Ліцзянь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040