Чацвёртая партыя гуманітарнага медыцынскага грузу з Кітая дастаўлена ў Беларусь у Нацыянальны аэрапорт "Мінск". У склад грузу ўвайшлі ахоўныя сродкі, бескантактавыя тэрмометры, тэст-сістэмы, кіслародныя канцэнтратары і іншыя медыцынскія вырабы.
Кітайскі камітэт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве сумесна з кампаніяй Fosun Pharma бязвыплатна перадаў тэсты на выяўленне COVID-19, ЮНІСЕФ -- кіслародныя канцэнтратары, кампанія-імпарцёр беларускай прадукцыі DaShiwei -- маскі KN95. Дапамогу ў выглядзе ахоўнага адзення аказаў горад цэнтральнага падпарадкавання Чунцін. Шэньсійскі універсітэт традыцыйнай кітайскай медыцыны прадаставіў Беларусі 50 тыс. прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для прафілактыкі і падтрымкі лячэння захворвання.
Усяго за чатыры рэйсы ў красавіку-траўні з Кітая ў Беларусь было накіравана каля 112 тон медыцынскага грузу для барацьбы з COVID-19, уключаючы дапамогу ад рэгіёнаў і кампаній КНР, міжнародных і рэгіянальных арганізацый, а таксама закупленыя беларускімі арганізацыямі і грамадзянамі медыцынскія вырабы. - Р -