Самы буйны ў свеце радыётэлескоп "Цяньянь", які знаходзіцца на поўдні Кітая ў правінцыі Гуйчжоу, у верасні прыступіць да пошуку пазазямного жыцця. Пра гэта заявіў прафесар Чжан Тунцзе.
Асноўнымі задачамі тэлескопа з'яўляюцца пазнанне цёмнай матэрыі, вывучэнне фарміравання і эвалюцыі галактык, а таксама іншыя навуковыя місіі. Зараз да іх дададуцца іншапланецяне.
Абсталяванне для пошуку сігналаў пазазямных цывілізацый кітайскія навукоўцы атрымалі яшчэ два гады таму. Аднак увесь гэты час яно працавала ў тэставым рэжыме. Чжан Тунцзе падкрэсліў, што пошук іншапланетнага розуму не паўплывае на правядзенне астатніх навуковых місій. - Р -