Кітай пачынае відэаназіранне анлайн за вадаплаўнымі птушкамі
  2020-06-09 18:10:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія даследчыя інстытуты ў пятніцу запусцілі інтэрнэт-платформу для вывучэння і абароны прыбярэжных водна-балотных угоддзяў і вадаплаўных птушак. Платформа ўяўляе сабой перадавую сістэму ідэнтыфікацыі птушак і збору даных пра іх. Яна ўключае ў сябе дадатак для смартфона, анлайн-базу даных, міні-праграму для ідэнтыфікацыі відаў птушак і візуальную сістэму для адсочвання маршрутаў іх міграцыі. Яна прызначана для адсочвання і класіфікацыі месцаў пражывання 61 віду вадаплаўных птушак. Тут сабрана больш за 880 тыс. фатаграфій 196 відаў вадаплаўных птушак і 260 тыс. запісаў назірання за імі.

Платформа прадастаўляе паслугі па абмене данымі для людзей, якія займаюцца аховай птушак, заявіў навуковы супрацоўнік Інстытута геаграфічных навук і даследавання прыродных рэсурсаў Кітайскай акадэміі навук Юй Сюбо. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040