Заканадаўства па забеспячэнні нацбяспекі дазволіць больш эфектыўна ажыццяўляць правы і свабоды ў Сянгане
  2020-06-09 18:12:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на прэс-канфэрэнцыі заявіла, што новае заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі дасць магчымасць жыхарам Сянгана больш эфектыўна ажыццяўляць свае законныя правы і свабоды ў бяспечным асяроддзі.

Хуа Чуньін абвергла сцвярджэнні заходніх палітыкаў, якія выступілі з крытыкай заканадаўства, уключаючы дзяржаўнага сакратара ЗША М. Пампеі. Яна падкрэсліла, што з вяртаннем Сянгана пад юрысдыкцыю Кітая і завяршэннем наступнай працы ўсе датычныя Вялікабрытаніі палажэнні Сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі былі выкананы. "Прававой базай для рэалізацыі прынцыпу "адна дзяржава, два лады", у тым ліку для прыняцця заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў Сянгане, з'яўляюцца Канстытуцыя КНР і Асноўны закон КНР аб САР Сянган, а не Сумесная кітайска-брытанская дэкларацыя", -- заявіла Хуа Чуньін. Паводле яе слоў, заканадаўства па забеспячэнні нацбяспекі, якое накіравана супраць сепаратызму, звяржэння дзяржаўнага ладу, арганізацыі і здзяйснення тэрарыстычных актаў, замежнага і знешняга ўмяшання ў справы САР Сянган, а таксама вельмі невялікай групы асоб, чые паводзіны нясуць сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы, не будзе ўшчамляць правоў і свабод жыхароў Сянгана, але толькі акажа садзейнічанне больш эфектыўнаму ажыццяўленню імі сваіх законных правоў і свабодаў у бяспечным асяроддзі.

Яна нагадала, што падчас кампаній па зборы подпісаў каля трох мільёнаў сянганцаў выказалі падтрымку заканадаўству па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Паводле апытання, праведзенага Генеральнай гандлёвай палатай Сянгана, 61% рэспандэнтаў упэўнены, што заканадаўства або паўплывае пазітыўна, або не паўплывае ніяк на іх бізнес у доўгатэрміновай перспектыве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040