Порт свабоднага гандлю правінцыі Хайнань не паслабіць статус Сянгана
  2020-06-09 18:12:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Порт свабоднага гандлю ў астраўной правінцыі Хайнань ствараецца не для замены Сянгана ў якасці глабальнага фінансавага, гандлёвага і суднаходнага цэнтра. Пра гэта ў панядзелак падчас прэс-канферэнцыі заявіў намеснік кіраўніка Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Лін Няньсю ў адказ на пытанні карэспандэнтаў і шырокай грамадскасці з гэтай нагоды. Паводле яго слоў, парты свабоднага гандлю на Хайнане і ў Сянгане будуць у большай ступені ўзаемна дапаўняць, чым канкурыраваць адзін з адным, бо яны маюць розныя прыярытэтныя галіны.

Будаўніцтва порта свабоднага гандлю не нанясе ўдару па Сянгану, заявіў Лін Няньсю, дадаўшы, што астраўная правінцыя засяродзіцца на развіцці турызму, сучасных паслуг і высокатэхналагічных галін. «Мы павінны ў поўнай меры выкарыстаць багатыя прыродныя рэсурсы і ўнікальнае геаграфічнае становішча правінцыі Хайнань, а таксама яе перавагі, якія складаюцца на велізарным ўнутраным рынку», -- адзначыў ён. Паводле яго слоў, КНР будзе садзейнічаць сумеснаму развіццю порта і забяспечыць доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць у Сянгане.

На мінулым тыдні кітайскі ўрад апублікаваў генплан па будаўніцтве порта свабоднага гандлю на Хайнане, мэта якога -- трансфармаваць астраўную правінцыю на поўдні Кітая ў порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню з сусветным уплывам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040