У Кітаі пашырылі спіс гарадоў, якія прымаюць рэйсы ў Пекін
  2020-06-09 18:13:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 8 чэрвеня горады Чэнду, Чанша, Хэфэй і Ланьчжоу будуць дададзены ў пералік першасных пунктаў уезду ў краіну для пасажыраў міжнародных рэйсаў, якія накіроўваюцца ў Пекін, гаворыцца ў заяве Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР.

Згодна з заявай, Шанхай быў выключаны са спісу першасных пунктаў уезду, а Ухань -- уключаны ў якасці рэзервовага.

У агульнай складанасці 16 гарадоў зараз з'яўляюцца першымі пунктамі перасячэння мяжы для міжнародных рэйсаў з пунктам прызначэння ў Пекіне, у тым ліку Цяньцзінь, Шыцзячжуан, Тайюань, Хух-Хатоа, Цзінань, Ціндаа, Нанкін, Шэньян, Далянь, Чжэнчжоу і Сіань.

З сакавіка Кітай перанакіроўвае ўсе міжнародныя рэйсы з пунктам прыбыцця ў Пекіне ў аэрапорты 12 іншых кітайскіх гарадоў, дзе пасажырам неабходна прайсці мытнае афармленне і каранцінны агляд. Адпавядаючыя ўмовам каранціну пасажыры могуць рухацца ў Пекін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040