Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць перамогі над беднасцю падчас інспекцыя Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна
  2020-06-11 15:47:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць намаганняў для дасягнення рашучай перамогі ў справе поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства і барацьбе з беднасцю. Ён зрабіў гэту заяву падчас інспекцыйнай паездкі ў Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён /Паўночна-Заходні Кітай/. Лідар Кітая падкрэсліў неабходнасць поўнага выканання рашэнняў і планаў ЦК КПК, упартай працы па пераадоленні наступстваў эпідэміі і прыярытэту забеспячэнню стабільнай занятасці і дабрабыту насельніцтва. Паводле яго слоў, неабходна прыкласці намаганні для працягу будаўніцтва прыгожага і квітнеючага аўтаномнага раёна, дзе пануе нацыянальнае адзінства, чыстае навакольнае асяроддзе, а людзі жывуць заможным жыццём.

Падчас інспекцыйнай паездкі Сі Цзіньпін наведаў гарады Учжун

 і Іньчуань, дзе азнаёміўся з мерамі па рэгулярным супрацьэпідэмічным кантролі, сацыяльна-эканамічным развіцці, замацаванні дасягненняў у барацьбе з беднасцю, узмацненні аховы экалогіі, а таксама па прасоўванні нацыянальнага адзінства і прагрэсу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040