Кітай заклікаў ЕС аб'ектыўна ставіцца да праблемы лжывай інфармацыі
  2020-06-11 17:04:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай не будзе экспарціраваць свае строй і мадэль развіцця, паведаміў прадстаўнік місіі КНР у ЕС. Напярэдадні Еўракамісія апублікавала дакумент, які змяшчае заяву аб тым, што Кітай удзельнічае ў прапагандзе лжывай інфармацыі для пашырэння свайго ўплыву. Ён падкрэсліў, што еўрапейскі бок "выбарча згадваў Кітай, але не звяртаў увагі на лжывую інфармацыю, якая супярэчыла навуцы". ЕС павінен прытрымлівацца аб'ектыўнай і непрадузятай пазіцыі, навукова і абгрунтавана падыходзіць да ўрэгулявання адпаведных праблем.

Прадстаўнік кітайскай місіі адзначыў, што Кітай заўсёды выступаў супраць стварэння і распаўсюджвання лжывай інфармацыі і супраць таго, каб любы чалавек ці орган дзейнічаў так. Кітайскі бок таксама атрымлівае шкоду ад ілжывай інфармацыі. Пасля ўспышкі каранавіруса Кітай упарта працаваў і заплаціў вялікую цану, каб спыніць распаўсюджанне эпідэміі і захаваць бяспеку жыцця і здароўя людзей, растлумачыў дыпламат. Кітайскі і еўрапейскі бакі прадэманстравалі гуманістычныя пачуцці і сяброўства, дапамагалі і падтрымлівалі адзін аднаго. Паводле яго слоў, Кітай і ЕС – не канкурэнты ў барацьбе, а стратэгічныя партнёры. У сітуацыі, якая склалася, распаўсюджанне лжывай інфармацыі і ўзаемныя абвінавачванні не спрыяюць міжнароднаму супрацоўніцтву ў супрацьэпідэмічнай барацьбе. Міжнародная супольнасць павінна сумесна змагацца з распаўсюджаннем ілжывай інфармацыі, дзейнічаць разам і шчыра супрацоўнічаць у мэтах найхутчэйшага пераадолення эпідэміі і забеспячэння глабальнай бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040