У Кітаі апублікаваны артыкул, які выкрывае крызіс правоў чалавека ў амерыканскім стылі на фоне COVID-19
  2020-06-11 17:06:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскае таварыства па вывучэнні правоў чалавека ў чацвер апублікавала артыкул "Пандэмія COVID-19 узмацняе крызіс правоў чалавека ў амерыканскім стылі".

У артыкуле гаворыцца, што недальнабачная, неэфэктыўная і безадказная рэакцыя ўрада ЗША на пандэмію прывяла да трагедыі, у выніку якой каля 2 млн амерыканцаў заразіліся каранавірусам і больш за 110 тыс. чалавек памерлі ад яго.

Урад ЗША праігнараваў папярэджанне аб пандэміі, паставіў на першае месца інтарэсы капіталу і палітызаваныя намаганні па барацьбе з пандэміяй ў сваім адказе на COVID-19. Пасля ўспышкі пандэміі ў ЗША некаторыя амерыканскія палітыкі пачалі выкарыстоўваць яе як зброю для нападу на палітычных апанентаў, магчымасць захопу ўлады і прасоўвання партыйных інтарэсаў.

У артыкуле адзначаецца, што падчас пандэміі сацыяльна неабароненыя пласты насельніцтва ў ЗША выжываюць з вялікімі цяжкасцямі. Ахвярамі неэфектыўнай рэакцыі ўрада ЗША з'яўляюцца пажылыя людзі, бяздомныя, маламаёмасныя і мігранты. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040