МАК супрацоўнічае з Пекінскім аргкамітэтам зімовых Алімпійскіх гульняў
  2020-06-11 17:07:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каардынацыйная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне 8 і 9 чэрвеня правяла ў рэжыме анлайн сваё пятае пасяджэнне. Міжнародны алімпійскі камітэт і Пекінскі аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў дамовіліся аб супрацоўніцтве, сумесна выкарыстоўваць існуючыя магчымасці і супрацьстаяць выклікам у працэсе правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа і да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Пад уплывам эпідэміі Алімпійскія гульні ў Токіа былі перанесены на ліпень 2021 года, а пасля іх заканчэння праз шэсць месяцаў стартуюць зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне.

10 чэрвеня на афіцыйным сайце МАК з'явілася заява, што Каардынацыйны камітэт выслухаў ацэначную справаздачу Пекінскага алімпійскага аргкамітэта аб адтэрміноўцы Алімпійскіх гульняў у Токіа. Міжнародны алімпійскі камітэт і Пекінскі аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў абавязаліся і далей працягваць актыўна супрацоўнічаць, каб звесці да мінімуму наступствы пераносу даты правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа і ў той жа час выкарыстоўваць любую магчымасць для аказання дапамогі ў арганізацыі зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў: «Дзве алімпіяды праводзяцца з інтэрвалам у паўгода. Гэта сітуацыя -- беспрэцэдэнтная. Ад Токіа да Пекіна ўсе бакі абяцаюць цесна супрацоўнічаць, каб выкарыстоўваць існуючыя магчымасці і супрацьстаяць выклікам». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040