Кітай ухваліў стварэнне двух нацыянальных зон абароны культурнай спадчыны
  2020-06-12 16:59:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядаўняй заяве Міністэрства культуры і турызму КНР гаворыцца, што ў горадзе Цзіндэчжэнь правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) і горадзе Лаян правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) будуць заснаваныя дзве эксперыментальныя зоны абароны культуры і экалогіі.

Цзіндэчжэнь, вядомы як кітайская «фарфоровая сталіца», стане пілотнай зонай абароны вытворчасці старажытнага віду керамікі, у той час як у Лаяне возьмуць пад ахову спадчыну старажытных цывілізацый уздоўж ракі Хуанхэ.

Паводле даных міністэрства, агульны план будаўніцтва названых зон павінен быць падрыхтаваны на працягу гэтага года.

У апошнія гады Кітай прыступіў да стварэння дзяржаўных зон аховы культурнай экалогіі, якія накіраваны на садзейнічанне развіццю традыцыйнай культуры ў раёнах з высокай канцэнтрацыяй рэсурсаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. --0—

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040