Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам
  2020-06-12 17:07:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што з моманту ўзнікнення эпідэміі COVID-19 Кітай і Беларусь аказвалі адно аднаму дапамогу і падтрымку, прадэманстравалі па-сапраўднаму моцныя сяброўскія пачуцці, на справе паказалі высокі ўзровень і асаблівы характар кітайска-беларускіх адносін. Кітай рашуча падтрымлівае меры па прафілактыцы і кантролі эпідэміі, прынятыя ў Беларусі з улікам фактычнай сітуацыі, і гатовы далей дзяліцца з Беларуссю вопытам барацьбы з эпідэміяй і метадамі лячэння, заявіў Сі Цзіньпін, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі беларускі народ здолее ў самыя кароткія тэрміны атрымаць перамогу над эпідэміяй. Кіраўнік КНР падзякаваў беларускаму боку за дапамогу кітайскім грамадзянам, якія вучацца, працуюць і жывуць у рэспубліцы, і выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь будзе і далей эфектыўна абараняць іх жыццё і здароўе. Кітай гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю, роўна як і з усёй міжнароднай супольнасцю, і разам будаваць супольнасць адзінай аховы здароўя чалавецтва, сказаў ён.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што заснаваныя на ўзаемным даверы і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве кітайска-беларускія адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства ў цяперашні час рэалізуюцца на высокім узроўні, бакі без ваганняў аказваюць адзiн аднаму падтрымку ў пытаннях, якія тычацца ключавых інтарэсаў і заклапочанасцей іншага боку. Кітай будзе і далей падтрымліваць шлях развіцця, абраны беларускім бокам з улікам фактычнай сітуацыі ў краіне. Эпідэмія не магла не паўплываць на кантакты і практычнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, але падмурак кітайска-беларускіх стасункаў застаецца трывалым, а патэнцыял супрацоўніцтва – велізарным. Бакі павінны ператварыць выклікі ў магчымасці і паглыбіць супрацоўніцтва ў справе сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", паскорыць дасягненне новых поспехаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку і іншых галінах, стымуляваць уздым двухбаковых адносін на новы ўзровень развіцця.

А. Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што Кітай, нязменна падтрымліваючы абраны Беларуссю шлях развіцця, аказаў Беларусі вялікую падтрымку ў барацьбе з эпідэміяй, падзяліўся каштоўным вопытам і адыграў важную ролю ў справе прафілактыкі і кантролю над эпідэміяй ў краіне, за што беларускі бок выказвае Кітаю глыбокую падзяку. Беларусь і Кітай – добрыя сябры. Беларусь рашуча выступае супраць палітызацыі эпідэміі і навешвання ярлыкоў і гатова далей выступаць на баку Кітая ў пытаннях, якія тычацца найважнейшых інтарэсаў кітайскага боку. Беларусь гатова пашыраць гандаль з Кітаем, выкарыстоўваючы рэгулярныя грузавыя чыгуначныя зносіны Кітай-Еўропа, разам будаваць "Пояс і шлях", развіваць практычнае супрацоўніцтва ў розных галінах. Кіраўнік Беларусі выказаў спадзяванне, што пасля заканчэння эпідэміі Сі Цзіньпін зноў наведае краіну з візітам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040