Медыкі Трэцяй бальніцы пры Пекінскім медыцынскім інстытуце падзяліліся вопытам проціэпідэмічнай барацьбы з бразільскімі калегамі
  2020-06-12 17:08:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 чэрвеня супрацоўнікі Трэцяй бальніцы пры Пекінскім медыцынскім інстытуце падзяліліся вопытам лячэння пацыентаў, інфіцыраваных COVID-19, з калегамі з Бразіліі пры дапамозе стрымінгу, яны правялі «Кансультацыі па глабальнай эпідэмічнай абстаноўцы».

Цяпер у Бразіліі ўсё больш абвастраецца сітуацыя з эпідэміяй новага каронавіруса. Паводле прагнозу Універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША), да 10 чэрвеня ў Бразіліі колькасць пацыентаў з COVID-19 наблізілася да 740 тыс., лічба саступае толькі ЗША, у прыватнасці больш за 38 тыс. смяротных вынікаў.

Закранаючы пытанне прымянення гарманальнай тэрапіі пры выратаванні пацыентаў, вядучы ўрач аддзялення рэспіраторных захворванняў і рэаніматалогіі Шэнь Нін патлумачыў, што гармоны неабходна выкарыстоўваць з вялікай асцярогай для пацыентаў з цяжкай і крытычнай формай хваробы, якія пакутуюць дыябетам, гіпертаніяй і іншымі спадарожнымі захворваннямі.

Медыкі таксама абмеркавалі пытанні, якія тычацца выкарыстання дыхальнага апарата, прымянення супрацьвірусных лекавых сродкаў і іншыя актуальныя пытанні .-- 0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040