На 48 адсоткаў вырас аб'ём продажаў камерцыйных аўтамабіляў
  2020-06-15 16:49:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У Кітаі ў траўні быў адзначаны прыкметны рост вытворчасці і продажаў камерцыйных аўтамабіляў. Пра гэта сведчаць апошнія даныя Кітайскай асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці.

У мінулым месяцы колькасць вырабленых і прададзеных камерцыйных аўтамабіляў у Кітаі склала, адпаведна, 527 тысяч і 520 тысяч, што на 47,7 і 48 адсоткаў больш, чым у траўні мінулага года.

У прыватнасці, вытворчасць грузавікоў у траўні вырасла на 53,2 працэнта ў гадавым вымярэнні і склала 490 тысяч. Продаж вырас на 52,5 адсотка і дасягнуў 482 тысяч грузавікоў.

За першыя пяць месяцаў бягучага года вытворчасць і продаж камерцыйных аўтамабіляў у Кітаі дасягнулі 1,83 мільёна долараў і 1,85 млн адзінак адпаведна. --0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040