19 чалавек загінулі ў выніку выбуху аўтацыстэрны на ўсходзе Кітая
  2020-06-15 16:55:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць загінуўшых у выніку выбуху аўтацыстэрны на тэрыторыі прав. Чжэцзян /Усходні Кітай/ ўзрасла да 19, паведамілі раніцай нядзелі на прэс-канферэнцыі мясцовыя ўлады.

У агульнай складанасці паранены 172 чалавек, у тым ліку 24 чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане, яны праходзяць лячэнне ў шпіталях.

Трагедыя адбылася каля 16:40 у суботу, калі напоўненая звадкаваным газам аўтацыстэрна выбухнула ля вёскі Ляншань гарадской акругі Вэньлін, размешчанай паблізу хуткаснай аўтамагістралі Шэньян-Хайкоу, паведамілі мясцовыя ўлады. Другі выбух прагрымеў, калі падкінутая ў паветра аўтацыстэрна ўпала на завадскі цэх. Выбухі прывялі да абвальвання жылых пабудоў і завадскіх памяшканняў.

На гэты час у аварыйна-выратавальных працах задзейнічана 2660 ратавальнікаў, 151 адзінка транспартных сродкаў і звыш 30 разлікаў буйных выратавальных машын і абсталявання, паведаміла на прэс-канферэнцыі Чжу Мінлянь -- віцэ-мэр горада Вэньлін. Больш за 630 медыцынскіх супрацоўнікаў былі мабілізаваны для лячэння пацярпелых, сказала яна.

Мясцовыя органы па ахове навакольнага асяроддзя ў рэальным часе праводзяць маніторынг паветра і вады вакол месца здарэння. Пакуль не выяўлена ніякіх відавочных забруджванняў, адзначыла Чжу Мінлянь.

Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца. Вядзецца праца па далейшым расследаванні прычын аварыі . -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040