Alibaba запусціла гандлёвую акцыю па папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны
  2020-06-15 16:56:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гігант электроннай камерцыі кампанія Alibaba запусціла сваю першую гандлёвую акцыю, накіраваную на папулярызацыю нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Яе адкрыццё прымеркавана да Дня культурнай і прыроднай спадчыны Кітая, які штогод адзначаецца ў краіне кожную другую суботу чэрвеня.

Цырымонія запуску трансліравалася ўжывую на платформе электроннай камерцыі Taobao.com, на якой, дзякуючы правядзенню больш за 2 мільёны сесій лайв-стрымінгу ў год, рэзка пачала расці лік прадаўцоў тавараў, звязаных з нематэрыяльнай культурнай спадчынай.

Нароўні з пранікненнем інтэрнэту і ростам папулярнасці смартфонаў у Кітаі, струменевае вяшчанне стала эфектыўным спосабам прасоўвання прадукцыі, звязанай з нематэрыяльнай культурнай спадчынай.

Віцэ-прэзідэнт Alibaba Group Чжаа Ян заявіла, што інавацыі з'яўляюцца лепшым спосабам перадачы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Акрамя таго, яна адзначыла, што карпарацыя працягне ўносіць свой уклад у абарону і развіццё нематэрыяльнай культурнай спадчыны з дапамогай лічбавізацыі і сваіх платформаў.

У 2018 годзе ў мэтах барацьбы з беднасцю па ўсёй краіне пачалося збудаванне майстэрняў, якія займаюцца вырабам прадукцыі культурнай спадчыны. Ініцыятыва прывяла да з'яўлення больш за 2200 праектаў і стварэння амаль паўмільёна працоўных месцаў.

Даныя Taobao.com паказваюць, што ў мінулым годзе каля 100 мільёнаў карыстальнікаў сеткі набылі прадукцыю, звязаную з нематэрыяльнай культурнай спадчынай. Больш за 25 тысяч актыўных прадаўцоў у «Таобаа» прадалі за гэты перыяд рамесных тавараў на суму каля 3 мільярдаў юаняў. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040