За дзень у Пекіне на COVID-19 пратэсціравалі 76499 чалавек
  2020-06-15 16:57:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мінулую нядзелю ў Пекіне на наяўнасць COVID-19 пратэсціраваны 76499 чалавек. Тэст 59 асоб апынуўся станоўчым. Пра гэта ў панядзелак на прэс-канферэнцыі паведаміў кіраўнік прэс-службы ўрада кітайскай сталіцы Сюй Хэцзянь.

У нядзелю ў Пекіне зарэгістравана 36 новых пацверджаных выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19, выяўлены 6 пацыентаў з бессімптомным цягам захворвання. Такім чынам, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Пекіне за ўвесь час з моманту аб'яўлення эпідэміі дасягнула 499 чалавек.

Прадстаўнік гарадскога Камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя Гаа Сяацзюнь заявіў, што з-за ўспышкі COVID-19, зафіксаванай некалькі дзён таму на аптовым прадуктовым рынку, рызыку далейшага распаўсюджання каранавіруса ў Пекіне можна назваць вельмі высокай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040