Ізраіль абвясціў аб пачатку будаўніцтва яўрэйскага паселішча "Рамат-Трамп" на Галанскіх вышынях
  2020-06-16 17:42:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ізраіль пачне будаўніцтва яўрэйскага паселішча, названага ў гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, на акупаваных ім Галанскіх вышынях. Пра гэта ў нядзелю абвясціў прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху.

Як ён адзначыў, "суверэнітэт Ізраіля" над населеным пунктам прызнаны прэзідэнтам ЗША. На пачатковым этапе там змогуць жыць 300 пасяленцаў.

Нагадаем, у сакавіку мінулага года Д. Трамп падпісаў пракламацыю аб прызнанні суверэнітэту Ізраіля над Галанскімі вышынямі, што выклікала пярэчанне Сірыі і асуджэнне з боку шэрагу іншых краін і міжнародных арганізацый. У чэрвені таго года ўрад Ізраіля склікаў спецыяльнае выязное пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне аб выдзяленні канкрэтнага месца. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040