Прымаючы пад увагу сітуацыю ў Сянгане, укараненне на дзяржаўным узроўні заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган з'яўляецца знакавым рашэннем цэнтральных органаў улады, прынятым у крытычны момант для ўмацавання інстытуцыйнай сістэмы палітыкі «адна краіна, дзве сістэмы», каб тым самым забяспечыць доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць у Сянгане, гаворыцца ў заяве кіраўніка адміністрацыі САР.
Лінь-Чжэн Юээ заявіла, што адміністрацыя САР згодная, што Сянган павінен стварыць камісію для забеспячэння нацыянальнай бяспекі, кіраўніцтва якой будзе ажыццяўляць кіраўнік адміністрацыі. Акрамя таго, адміністрацыя САР створыць спецыяльныя падраздзяленні ў паліцыі Сянгана і дэпартаменце юстыцыі САР, якія будуць несці ключавую адказнасць за выкананне адпаведнай праваахоўнай і праваўжывальнай працы, дадала яна.
Важнасць прыняцця заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган заключаецца ў прадухіленні, стрымліванні і пакаранні чатырох тыпаў злачынных дзеянняў, уключаючы сепаратызм, падрыў дзяржаўнай улады, тэрарыстычная дзейнасць і злачынную змову з замежнымі або знешнімі сіламі з мэтай падрыву нацыянальнай бяспекі, патлумачыла яна.
-0-