У Кітаі пачаліся таргі ф'ючэрсамі на нізкасярністым паліве
  2020-06-22 19:13:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 чэрвеня на Шанхайскай міжнароднай энергетычнай біржы пачаліся таргі ф'ючэрсамі на нізкасярністае паліва. У першы дзень таргоў быў прадстаўлены пакет кантрактаў са штомесячнымі пастаўкамі са студзеня па чэрвень 2021 года з арыентыровачным коштам у 2368 юаняў (каля 335 дол. ЗША) за тону.

Раней 13 і 21 чэрвеня былі праведзены тэставыя таргі, якія ўключалі дзённае ваганне цэн, а таксама вызначэнне коштаў на момант адкрыцця і закрыцця гандлёвага дня. Таргі паказалі, што працэс праходзіць гладка і адпавядае чаканням. Падчас тэставых таргоў 21 чэрвеня было заключана 187874 здзелкі, дзённы абарот склаў 4,93 млрд. юаняў.

Нізкасярністая нафта з'яўляецца важным палівам для марскога транспарту. Гандаль ф'ючэрсамі дазволіць замежным інвестарам атрымаць доступ да цэнавых сігналаў, эфектыўна рэгуляваць рызыкі і забяспечыць устойлівую працу сектара. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040