У апрацоўчым сектары Кітая назіраецца рэзкі рост новых крэдытаў
  2020-06-22 19:14:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд са студзеня па май кітайскім вытворцам былі прадастаўлены новыя крэдыты на агульную суму ў 1,4 трлн юаняў (каля 197 млрд долараў ЗША), што на 10,1 прац. больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года і з'яўляецца найбольшым прыростам з 2014 года , заявілі ў Кітайскім камітэце па кантролі і кіраванні банкаўскай і страхавой дзейнасцю / CBIRC /.

Камітэт звярнуўся да банкаўскіх і страхавых устаноў з просьбай актывізаваць намаганні па садзейнічанні мадэрнізацыі апрацоўваючага сектара краіны і дапамагчы стабілізаваць вытворча-збытавыя ланцужкі ва ўмовах эпідэміі, заявіў прадстаўнік CBIRC Е Яньфэй.

У першыя пяць месяцаў года новыя крэдыты ў апрацоўчым сектары склалі 11,3 прац. ад агульнай колькасці новых пазык, што на 6,7 працэнтнага пункта больш у параўнанні з аналагічным паказчыкам у пачатку года.

Да канца першага квартала каэфіцыент праблемных крэдытаў у апрацоўчым сектары Кітая склаў 4,5 %, не змяніўшыся з узроўню на пачатак года.

Е Яньфэй дадаў, што належныя меры, у тым ліку адтэрміноўка пагашэння крэдытаў, прынятыя з мэтай падтрымкі малога бізнесу ў перыяд эпідэміі, акупіліся.

Да канца траўня аб'ём непагашаных крэдытаў, выдадзеных банкаўскім сектарам мікра- і малым прадпрыемствам, склаў 13,08 трлн юаняў, павялічыўшыся на 27,56 % у гадавым вылічэнні. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040