Кітай ухваліў клінічнае выпрабаванне вакцыны супраць COVID-19
  2020-06-24 20:20:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У Кітаі адобрана выпрабаванне на людзях новага тыпу кандыдатнай вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі. Як распавялі ў Інстытуце мікрабіялогіі пры Акадэміі навук Кітая, рэкамбінантныя бялковая вакцына была дапушчана да выпрабаванняў на падставе дазволу, выдадзенага дзяржупраўленнем па кантролі над лекавымі сродкамі Кітая 19 чэрвеня.

Першая фаза клінічных выпрабаванняў кандыдатнай вакцыны будзе праведзена ў бальніцах гарадоў Чунцін і Пекін для таго, каб вызначыць, ці бяспечная яна для прымянення на людзях, паведаміла біяфармацэўтычая кампанія ў правінцыі Аньхой Anhui Zhifei Longcom Biopharmaceutical Co., Ltd., якая з'яўляецца другім распрацоўшчыкам вакцыны.

Дадзеная вакцына ўяўляе трэці тып вакцын супраць COVID-19, распрацаваных кітайскімі даследчыкамі і дапушчаных на клінічныя выпрабаванні. Да гэтага ў краіне былі адобраны клінічныя выпрабаванні адной адэнавіруснай вакцыны і чатырох інактывіраваных вакцын, прычым некаторыя з іх зусім нядаўна прайшлі другую фазу іспытаў.-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040