65-гадовая Ван Сіньлін -- артыстка балетнай трупы Цяньцзіньскага ўніверсітэта для пажылых людзей /Паўночны Кітай/. Выкладчыкі і калегі па трупе жартаўліва называюць жанчыну, якая пачала займацца балетам "з нуля" 9 гадоў таму, "самай стойкай бабуляй-балерынай". Раней Ван Сіньлін служыла ў органах грамадскай бяспекі. Пасля няўдалага шлюбу Ван жыла адна і, выйшаўшы на пенсію, пагрузілася ў дэпрэсію, таму што ніяк не магла знайсці сабе занятак па душы. У выніку яна вырашыла далучыцца да гэтай балетнай трупы, што сталася пачаткам новай старонкі ў яе жыцці. "Балет зрабіў мяне новым чалавекам. Пакуль я магу скакаць, я буду танцаваць", -- кажа Ван Сіньлін.