Сусветны цэнтр шопінгу і турызму – Сянган – расчыніў дзверы для беларусаў
  2018-12-06 17:40:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Уступіла ў сілу міжурадавае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Сянганам (Ганконгам) аб узаемным прызнанні бязвізавага наведвання грамадзянамі краін на працягу 14 дзён. Гэта азначае, што беларусы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган на працягу двух тыдняў без афармлення візы. Гэта таксама значна спросціць падарожжа па краінах азіяцкага рэгіёна, бо праз найбуйнейшы аэрапорт Сянгана ажыццяўляецца велізарная колькасць транзітных авіярэйсаў, у тым ліку ў Аўстралію, Новую Зеландыю, Малазію, Інданэзію, на Філіпіны.

Сусветная вядомасць да Сянгана прыйшла задоўга да таго, як гэты адміністрацыйны раён Кітая стаў папулярным у турыстаў. Зараз Сянган лічыцца адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету. Для падарожнікаў ён цікавы сваёй усходняй культурай, бо Сянган – гэта месца дзіўных кантрастаў, дзе перадавыя тэхналогіі ўжываюцца з векавымі традыцыямі, небаскробы суседнічаюць з простымі рыбацкімі хатамі, а велізарныя гандлёвыя цэнтры – з хаатычнымі плывучымі рынкамі. Адметныя мясціны Сянгана спалучаюць каларыт усходняй культуры і незвычайны кантраст паміж старажытнасцю і сучаснасцю. Шчыльнасць насельніцтва тут фантастычна вялікая – каля 6,4 тыс. чалавек на адзін квадратны кіламетр. Гэтым і тлумачыцца асаблівая прыгажосць гарадскіх панарам – цесныя джунглі небаскробаў імкнуцца ўгору не толькі ў дзелавым цэнтры Сянгана, але нават на яго ўскраінах. - Р -

(фота – Р.Мышкоўскі, МРК-анлайн на беларускай мове)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040