Асаблівасці паўночнага пейзажа Лі Гана
  2020-05-01 17:05:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Звычайна, адпраўляючыся на эцюды, я намагаюся ні пра што не думаць, бо кожны выхад на прыроду – гэта прыгода. Я не ведаю, што буду маляваць, або чым будзе адрознівацца мой малюнак ад папярэдніх – я іду з няясным пачуццём. Горы і рэкі паўночнага ўсходу практычна не патрапілі пад уплыў цывілізацыі ў адрозненне ад краю Цзяннань, дзе практычна кожны куток прыроды памятае сляды пэўнага дзеяча культуры і апеты ў вершах, у выяўленчым мастацтве або нават у музыцы. На паўночным усходзе Кітая такога адчування няма, ён усё яшчэ адметны сваёй некранутай прыродай».

У гісторыі кітайскага жывапісу паўночнаму ўсходу Кітая не надавалася належнай увагі тысячу з лішнім гадоў. Тое, што яго не скоўвае неабходнасць прытрымлівацца традыцыйнай тэхнікі, Лі Гану нават падабаецца. Кожны раз, калі ён бярэцца за пэндзаль, ён нібы распачынае новае даследаванне. Лі Ган навучаўся жывапісу ў стылі гунбі, але яго сэрца ляжыць да пейзажнага жывапісу ў стылі сеі.

«Я пачаў працаваць у стылі сеі і не мог цвяроза ацаніць свае творы, бо нікому не паспеў іх паказаць. Усё вырашыў выпадак: мне давялося выставіць новыя працы на ўніверсітэцкай выставе ў гонар вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая. Праз некалькі дзён мяне запрасіў на размову дэкан факультэта выяўленчых мастацтваў Харбінскага педагагічнага ўніверсітэта Лу Юйшунь. Ён зрабіў некалькі заўваг, падказаў, у якім напрамку трэба развівацца, на што варта звярнуць увагу. Гэта стала для мяне своеасаблівым прызнаннем майго прагрэсу».

«Асаблівасць паўночнага краявіду заключаецца ў тым, што ён досыць нязвыклы для вачэй. Паўночныя пейзажы даволі лёгка пазнаць, бо яны не падобныя ні на водны край Цзяннань, ні на Цэнтральную раўніну, яны маюць уласныя асаблівасці. Гэтыя асаблівасці я выявіў тады, калі маляваў прыроду Хэйлунцзяна з натуры. Калісьці адзін настаўнік сказаў мне, што найбольш складана зразумець тое, што добра табе знаёма. Таму я свядома імкнуся вывучыць тое, што знаходзіцца побач, назіраю, спрабую зразумець. Мне хочацца знайсці свой стыль, адметны ад творчасці класічных мастакоў, а затым удасканальваць яго, каб ён здабыў патрэбную паўнату, каб мае карціны маглі па-сапраўднаму жыць у стагоддзях. Толькі тады я змагу называцца мастаком. Гэта – ідэал любога мастака». - Р -

(Р. Мышкоўскі, МРК)


1  2  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040