Старшыня КНР Сі Цзіньпін праявіў вялікі клопат аб пацярпелых у авіякатастрофе самалёта кампаніі РК "Азіяна Эйрлайнз" у Сан-Францыска ЗША. Ён выказаў спачуванні сваякам загінуўшых і пацярпелых кітайскіх пасажыраў. Сі Цзіньпін запатрабаваў ад МЗС КНР, пасольства Кітая ў ЗША, генконсульства Кітая ў Сан-Францыска, пасольства Кітая ў РК як след аказваць медыцынскую дапамогу параненым кітайскім грамадзянам і падтрымліваць кантакты з ЗША і РК для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з загінуўшымі кітайскімі грамадзянамі. - Р -