Лі Кэцян сустрэўся з прэм'ер-міністрам Тонга
  2013-07-23 10:17:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння ў Доме народных сходаў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Тонга Сіалеатаонгам Туіваканам, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў міжнародным форуме "Экалагічная цывілізацыя-2013".

Лі Кэцян адзначыў, што за 15 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Тонга міждзяржаўныя сувязі атрымалі дынамічнае развіццё. Кітай гатовы пашыраць абмены з Тонга ў розных галінах, паглыбляць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве, новых крыніцах энергіі, турызме, а таксама ў міжнародных справах, каб тым самым садзейнічаць здароваму развіццю міждзяржаўных адносін.

Кітайскі прэм'ер таксама азнаёміў высокага госця з эканамічным развіццём і рэформамі ў Кітаі. Ён адзначыў, што працяглае і здаровае развіццё кітайскай эканомікі таксама адыгрывае важную ролю ў садзейнічанні адраджэнню сусветнай эканомікі.

С.Туівакана адзначыў, што Тонга надае вялікае значэнне адносінам з Кітаем і плануе пашыраць усебаковае супрацоўніцтва ў розных галінах, умацоўваць абмены ў будаўніцтве экалагічнай цывілізацыі, каб вывесці двухбаковыя адносіны на яшчэ больш высокі ўзровень. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040